Ветэран працы Лідзія Нагорная: «Абавязкова пайду на рэферэндум 27 лютага, бо за кожным радком Канстытуцыі адчуваецца клопат пра чалавека”

Ветэран працы Лідзія Нагорная: «Абавязкова пайду на рэферэндум 27 лютага, бо за кожным радком Канстытуцыі адчуваецца клопат пра чалавека”

— Абавязкова пайду на рэферэндум 27 лютага, у нядзелю, для мяне гэта вялікае свята. Я за нашу Беларусь, сінявокую, квітнеючую, стабільную. За мір на планеце, і хачу, каб ніхто і ніколі не парушыў спакой на зямлі.

Я ўсё жыццё знаходзілася на варце інтарэсаў грамадзян. Працуючы настаўніцай у школе, несла дзяўчынкам і хлопчыкам разумнае, добрае, вечнае. На кіруючых пасадах імкнулася выканаць запыты карэліччан, якія звярталіся па дапамогу.

Чалавек —  галоўнае багацце. Аб ім праяўляецца клопат, і гэта адчувальна за кожным радком Асноўнага Закона. Ды і сам чалавек не павінен быць у баку ад падзей у грамадстве. Трэба  пайсці на рэферэндум і аддаць свой голас, ён вельмі важны. Як і  тое, каб кожны з нас клапаціўся пра сваё здароўе, аб чым сказана ў новай Канстытуцыі. Здаровы чалавек — багаты чалавек, што асабліва добра разумееш з гадамі.