На планерке у председателя: готовность техники до 1 апреля, снижение заболеваемости COVID-19 и наведение порядка на земле

Уся тэхніка, задзейнічаная на веснавой пасяўной, павінна быць гатова да 1 красавіка. Такую задачу паставіў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў на штотыднёвай рабочай нарадзе са сваімі намеснікамі.

У раёне з лістапада 2021 года на падрыхтоўку сельскагаспадарчай тэхнікі затрачана 2,5 млн рублёў. Так, гатоўнасць трактароў складае 92 працэнты, у тым ліку энерганасычаных — 84, плугоў — 91, дыскавых барон і дыскатараў — 87, культыватараў — 94, збожжавых сеялак — 86, сеялак для цукровых буракоў і кукурузы — 80, для лёну — 83. Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама адзначаюць, што рамонт будзе праведзены ў тэрмін.

У раёне працягваецца назапашванне мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу. Маецца 44% азоту, 37 фосфару і 70 калію. Агульная забяспечанасць складае 53 працэнты. Калійныя ўгнаенні ўнесены на плошчы 8953 га. Нарыхтавана 92 працэнты арганікі, вывезена на палі 87, унесена ад нарыхтаванага 47. Сад абрэзаны на 62 працэнтах плошчаў.

У раёне ў паўтара раза знізілася захворваемасць на COVID-19. Тэндэнцыя да зніжэння фіксуецца на працягу другога тыдня. Прышчэплена 61,7 працэнта насельніцтва.

Кіраўнік раёна даручыў цэнтру гігіены і эпідэміялогіі правесці маніторынг санітарнага стану замацаваных за арганізацыямі і прадпрыемствамі тэрыторый. Неўзабаве пачнуцца суботнікі па навядзенні чысціні і парадку.

Іна ЛЕЙКА