У Карэліцкім раёне на 1 красавіка пасеяна 52% ранніх зерневых і зернебабовых культур

У Карэліцкім раёне на раніцу 1 красавіка падрыхтавана 9064 га пад сяўбу яравых культур, або 50%. Пасеяна 2525 га яравых культур, што складае 14% ад запланаваных 18286 га, у тым ліку 2481 га ранніх зерневых і зернебабовых, або 52%.

Праводзіцца падкормка сельгаскультур. Так, азімыя зерневыя падкормлены на 94% плошчаў, шматгадовыя травы — 88, сенакосы і пашы — 41.

Шматгадовыя травы падсеяны на 36% плошчаў.

Пад сяўбу яравых культур унесена 2073 тоны дзеючага рэчыва калійных угнаенняў на плошчы 15482 га, 580 т д. р. фосфарных угнаенняў на плошчы 9542 га.

Нарыхтавана 104% арганічных угнаенняў, вывезена ад нарыхтаванага 89, унесена 62.

У наяўнасці маецца 71% мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу, у тым ліку 59 азоту, 42 фосфару і 96 калію.

Падрыхтавала Іна ЛЕЙКА