Прайшоў мітынг-рэквіем у вёсцы Сіняўская Слабада урок Памяці «Нам гэты мір завешчана берагчы»

Сёння, 6 мая 2022 г., прайшоў мітынг-рэквіем у в. Сіняўская Слабада урок Памяці «Нам гэты мір завешчана берагчы», прысвечаны Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі СДК, сельскага савета аг. Ярэмічы, ДП «Царука», іерэй Міхаіл Назарэвіч. У ходзе мерапрыемства былі ўзноўлены ў памяці вучняў першыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм абаронцаў Айчыны, акупацыйны рэжым и генацыд у Беларусі і на тэрыторыіі в. Ярэмічы, вызваленне ад акупантаў беларускай зямлі. Скончылася мерапрыемства ўскладваннем кветак да месца масавага захаранення.