В Кореличском районе убрано 45% зерновых и зернобобовых культур. Урожайность на 14,2 ц/га выше прошлогодней

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, на 12 жніўня па ўраджайнасці збажыны лідзіруе СВК “Маяк-Заполле” з паказчыкам 87 ц/га. На другім і трэцім месцах — СВК “Жухавічы” (80,5 ц/га) і ДП “Племзавод Карэлічы» (63,6 ц/га). Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 59,6 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 14,2 ц/га.

Хлебаробы Карэліччыны ўбралі 8037 гектараў збожжавых палеткаў, што складае 45% ад запланаваных 17772 га, намалацілі 47913 тон.

Адначасова палі вызваляюцца ад саломы. 83% убраных плошчаў ужо вызвалены.

Адначасова са жнівом на палях Карэліччыны ідзе ўборка азімага рапсу. Сёлета механізатарам раёна неабходна абмалаціць 4 050 га алейнай культуры, з якіх на сённяшнюю раніцу ўбрана 3875 га, ці 96%. Ураджайнасць складае 36,4 ц/га, што на 8,8 ц/га вышэй, чым на гэтую ж дату ў мінулым годзе. Агульны намалот “чорнага золата” складае 14105 тон.

Працягваецца ўборка лёну-даўгунцу. Пры плане ў 2150 гектараў выцераблена 1883 га, або 88%. Ільнотраста паднята з плошчы 455 га, або 21%. Сыравіна звезена з 455 га. Сабрана 255 т насення лёну, ураджайнасць складае 4,7 ц/га.

Працягваецца ворыва глебы пад сяўбу азімых культур. З плана 18855 га ўзарана 3701 га, або 20%.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Нарыхтавана 79% сена (7450 т), 81% сенажу (130981 т), 1% сіласу (995 т). Маецца 40671 тона кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву — 14,4 цэнтнера кармавых адзінак, што менш на 1,5 ц карм. адз. за мінулагодні паказчык.

Іна ЛЕЙКА