1 сентября в первый класс Турецкой средней школы пришли двойняшки Ульяна и Владислава Мильгуй

У гэтым навучальным годзе першы раз за парты сядуць 177 маленькіх жыхароў Карэліцкага раёна. 1 верасня — вельмі хвалюючая дата не толькі для дзяцей, але і для іх бацькоў. У Алены Мільгуй сённяшняе хваляванне памнажаецца на 2, бо ў школу ідуць яе двайняткі Ульяна і Уладзіслава.

Пакуль мы шукаем месца для фота, дзяўчаткі не стаяць на месцы. Іх увагу адцягнуў маленькі сабачка, які таксама прыйшоў сёння першы раз у школу. Дырэктар шчыра прызнаецца, што шчанюка бачыць упершыню. Даем дзяўчынкам момант, каб паправіць стужкі ў валасах, а самі ў гэты час размаўляем з іх мамай. Жанчына кажа, што па характару яе дачушкі вельмі розныя.

— Адна спакойная, другая больш рэзвая. Як і ўсе дзеткі б’юцца-сварацца, потым мірацца, гуляюць разам. Усё як і ва ўсіх.

— З якім настроем дзяўчаткі ў школу ішлі?

— Як і ўсе – з выдатным у першы дзень.

— Хацелі ў школу?

— Вельмі хацелі ісці. Збіраліся. Вельмі доўга чакалі, усё пыталі мяне: “Мама, калі ўжо ў школу?”. Усё абяцала, казала, што яшчэ некалькі дзянькоў засталося.

Пакуль Уладзіслава і Ульяна разглядалі кнігу-падарунак Прэзідэнта, мама стаіць побач і ласкава ўсміхаецца. Ведае, што дзяўчаткі пройдуць школьны шлях поруч і ва ўсім будуць дапамагаць адна адной.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара