Геннадий Шатуев: «В районе объявлен месячник по наведению порядка на земле. Трудовым коллективам и жителям нужно активизироваться»

З 17 кастрычніка ў Карэліцкім раёне аб’яўлены месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку на зямлі. Пра гэта паведамілі на працоўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

Згодна з распараджэннем райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў і кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці павінны прыняць аператыўныя меры па прывядзенні ў парадак замацаваных тэрыторый, гаспадарчых зон, могілак, мемарыялаў, палігонаў, дарожна-вулічнай сеткі, прыдарожных палос, вытворчых баз, аб’ектаў грамадскага карыстання з прыцягненнем да выканання работ землекарыстальнікаў участкаў, уласнікаў будынкаў і збудаванняў.

— Па-ранейшаму на тэрыторыі раёна выяўляюцца несанкцыянаваныя звалкі, — канстатаваў Генадзій Шатуеў. — Значыць РУП ЖКГ неабходна больш актыўна працаваць з насельніцтвам па заключэнні дагавораў на вываз цвёрдых камунальных адходаў. Аплата за гэтую паслугу невысокая, аднак вырашае мноства праблем: менш становіцца звалак, больш здабываецца другасных матэрыяльных рэсурсаў. Раённаму цэнтру гігіены неабходна ўзмацніць кантроль за санітарным станам аб’ектаў, выкарыстоўваць такі інструмент адміністрацыйнага ўздзеяння, як прадпісанне. У выпадку невыканання прадпісання караць нядбайных гаспадароў рублём. Чысціня і парадак — візітная картка беларусаў, і пра гэта трэба памятаць заўсёды.

У раёне працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва ад COVID-19 і грыпу. Ад каранавіруса рэвакцынавана 59,2% жыхароў раёна, ад грыпу прышчэплена 15,3%. Ва ўстановах аховы здароўя раёна ёсць запас вакцыны, усе жадаючыя могуць атрымаць прышчэпку.

На Карэліччыне завяршаецца ўборка цукровых буракоў. З 76% палёў атрымана 114 217 тон салодкага кораня пры ўраджайнасці 448 ц/га. На 91% убрана кукуруза на сілас, атрымана 170 613 тон пры ўраджайнасці 369 ц/га. Зяблевая апрацоўка глебы праведзена на 21% плошчаў, за дзень аграрыі выконваюць работы на 301 га. Усяго ж неабходна заараць 17 398 га.

Іна ЛЕЙКА