На семінары ў Карэлічах абмеркавалі перспектывы развіцця ЖКГ

16 лістапада ідэолагі раёна сабраліся на семінар-нараду ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры. Слова трымаў намеснік начальніка ўпраўлення ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Карэліцкага райвыканкама Васілій Александроў. Тэма яго выступлення: «Жыллёва-камунальная гаспадарка: перспектывы развіцця».

Прамоўца адзначыў, што выручка ад рэалізацыі паслуг за студзень-верасень 2022 года Карэліцкага РУП ЖКГ склала 5233 тысячы рублёў, ці 105,4% да ўзроўню мінулага года, аб’ём прамысловай прадукцыі — 3762 тысячы рублёў, ці 103,1% да мінулага года. Сярэдняя заработная плата па прадпрыемстве за справаздачны перыяд — 799,6 рублёў.

Страты цеплавой энергіі склалі 7,3% пры ўстаноўленым заданні не больш за 9,6%. Уцечкі і няўлічаны расход вады — 11,9% пры заданні не больш за 12%.

Прадпрыемствам выкананы паказчык па зніжэнні затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву ў супастаўных цэнах да ўзроўню 2021 года на 5,2% пры заданні не менш за 5%.

Экспарт паслуг за справаздачны перыяд 2022 года склаў 7 тысяч долараў ЗША, што ў 7 разоў вышэй аналагічнага перыяду мінулага года.

Па выніках работы за справаздачны перыяд бягучага года сабекошт асноўных жыллёва-камунальных паслуг не перавысіў планава-разліковых цэн. Сабекошт 1 Гкал цеплавой энергіі па відах паліва за справаздачны перыяд на прыродным газе — 128,7565 рубля, на дровах — 195,30 рубля, на дравеснай шчапе — 112,30 рубля.

Сабекошт аднаго чалавека-памыўкі ў лазні г.п. Карэлічы — 17,02 рубля, г.п. Мір — 25,21 рубля.

Васілій Александроў адзначыў, што праводзіцца штогадовая работа па паляпшэнні тэхнічнага становішча жыллёвага фонду ў рамках правядзення яго капітальнага рамонту з мэтай павышэння эфектыўнасці яго эксплуатацыі і якасці жыццязабеспячэння жыльцоў. Сёлета запланаваны ўвод жылля пасля капітальнага рамонту ў адпаведнасці з заданнем агульнай плошчы 3,3 тысяч кв. м.

Заказчыкам па аб’ектах капітальнага рамонту жыллёвага фонду выступае Карэліцкае РУП ЖКГ.

Праведзены праектныя работы па 3 аб’ектах капітальнага рамонту ў 2023 годзе. Па аб’екце капрамонту жылога дома № 42 па вуліцы Гастэлы ў г.п. Карэлічы (агульнай плошчай 650 кв. м) па праектна-каштарыснай дакументацыі маецца станоўчае заключэнне экспертызы. Па двух другіх аб’ектах (капітальны рамонт жылога дома № 32 па вуліцы Гастэлы ў г.п. Карэлічы агульнай плошчай 564 кв. м і капітальны рамонт жылога дома № 3 па вуліцы 1 Мая ў г.п. Карэлічы агульнай плошчай 2041 кв. м) праектна-каштарысная дакументацыя знаходзіцца на экспертызе.

«Гэта галіна, з якой жывём кожны дзень, і трэба адносіцца з разуменнем», — адзначыў напрыканцы выступлення прамоўца.

Па другім пытанні адзінага дня інфармавання выступіў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Генадзій Карпаленка. Генадзій Анатольевіч паведаміў ідэолагам раёна аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе».

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Таццяны РУСАК