У дзіцячым садзе № 2 г.п. Карэлічы прайшоў тыдзень роднай мовы

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная.  Яна – нібы спеў салаў’я, яна цёплая, як матуліна пяшчота.

У дзіцячым садзе № 2 г.п. Карэлічы Дню роднай мовы, які 21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце, прысвяцілі не дзень, а цэлы тыдзень. Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны наступным мэтам: далучэнне дзяцей   дашкольнага ўзросту да багацця роднай мовы, фарміраванне каштоўных адносін да яе,  садзейнічанне папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве.

Цэлы тыдзень выхавальнікамі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы.  У другой малодшай группе з беларускай мовай выхавання і навучання арганізавана выстава сумесных малюнкаў бацькоў і дзяцей «Па старонках беларускіх народных казак». У старшых группах прайшлі выставы патртэтаў беларускіх пісьменнікаў, якія пісалі мастацкія  творы для дзяцей.  Выхаванцы сярэдніх груп удзельнічалі ў драматызацыі беларускіх народных казак, наведалі міні-музей “Спадчына”, які знаходзіцца ў нашым дзіцячым садзе. На  працягу тыдня  дзеці гулялі ў беларускія народня гульні, спявалі песні і калыханкі, расказвалі  вершы, малявалі любімых казачных герояў.

У апошні дзень тэматычнай нядзелі выхаванцы старшых груп прынялі ўдзел у забаве “Вясёлая Масленіца”. Праз розныя віды дзіцячага фальклору:  вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага – яны мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народ, пазнаёміцца з традыцыямі і абрадамі сваіх продкаў.

Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям. І,   можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў хатах выхаванцаў.

Галіна Жук,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы”