В Кореличах в честь Дня защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь состоялся митинг (+видео)

23 лютага ў 12 гадзін на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў райцэнтры прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў, моладзь раёна сабраліся на мітынг, каб з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь аддаць даніну памяці і павагі тым, хто абараняў і абараняе Радзіму, і сказаць «дзякуй» за жыццё пад мірным небам.

У сваёй прамове ваенны камісар Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў, падпалкоўнік Сяргей Бурак нагадаў пра тое, што з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 105-годдзя іх заснавання ўшановаюцца ўсе тыя, хто мае дачыненне да гэтай знамянальнай даты. «Мы ведаем, якая зараз абстаноўка пануе ў свеце, мір — наш здабытак, а армія — гарант бяспекі. У любыя часы армія і народ — адзінае цэлае, і так будзе заўсёды», — зазначыў прамоўца.

Зрабіўшы экскурс у гісторыю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, былы ваенкам Карэліцкага раёна, член раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў», падпалкоўнік у запасе Вячаслаў Царук акцэнтаваў увагу прысутных на ўшаноўванні памяці аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, воінах-афганцах і ўсіх воінах, якія ўнеслі свой уклад ва ўмацаванне абароназдольнасці нашай Радзімы, і на прадаўжанні слаўных традыцый новымі пакаленнямі.

Вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Марыя Талака 23 лютага назвала асаблівым святам. Сучасная моладзь прадаўжае слаўныя традыцыі і ўшаноўвае памяць, з удзячнасцю ўспамінае землякоў, якія загінулі на палях і змагаліся ў тыле, а таксама ўдзячна тым, хто сёння носіць ваенную форму, хто выконвае свой свяшчэнны абавязак і хто абараняе межы Айчыны.

Хвілінай маўчання ўшаноўваецца памяць аб салдатах, якія аддалі свае жыцці за Радзіму і за жыццё пад мірным небам.
Да мемарыяла ўскладваюцца гірлянда, вянкі, кветкі.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота і відэа Сяргея СТОЛЯРА