Какие дороги в Кореличском районе ждет ремонт?

У Карэліцкім раёне ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай «Дарогі Беларусі» на 2023 год плануецца адрамантаваць 11 км мясцовых аўтамабільных дарог. Пра гэта паведамілі ў дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленні № 158.

Папярэдне перад складаннем планаў рамонту дарог і мастоў на 2023 год былі арганізаваны рабочыя сустрэчы кіраўніцтва КУП «Гроднааблдарбуд» з мясцовымі органамі ўлады, падчас якіх абмяркоўваліся праблемныя аспекты па стане дарог і мастоў. У ходзе сустрэч паступілі прапановы па канкрэтных аб’ектах з улікам зваротаў грамадзян. Яны і былі ўзятыя за аснову пры фарміраванні планаў.

Асноўнымі аб’ектамі стануць: бягучыя рамонты ўчасткаў дарог з асфальтабетонным пакрыццём Карэлічы-Валеўка-Наваельня даўжынёй 1,85 км, Райца-Цырын-Навасёлкі працягласцю 1,67 км, Валокі-Кайшоўка-Бабонеўка-Падгайна даўжынёй 1,70 км, а таксама ўчасткаў дарог у жвіровым выкананні пакрыцця дарог Палужжа-Руднікі да аўтадарогі Р-5 Баранавічы-Навагрудак-Іўе працягласцю 2,52 км, Мір-Любна даўжынёй 3,30 км (пераходны аб’ект з уводам у эксплуатацыю ў красавіку 2024 года), пад’езд да в. Моладава ад аўтадарогі Н-6195 Палужжа-Машэвічы да аўтадарогі Р-5 Баранавічы-Навагрудак-Іўе (дзе будзе забяспечвацца адвод паверхневых вод праз дарогу па вёсцы Моладава), а таксама Турэц-Ярэмічы-Скорычы з рамонтам аўтобусных прыпынкаў на скрыжываннi перад пасёлкам Першамайскi.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара