Карэліцкі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша дзейнасць мае вялікае значэнне для кожнага чалавека. Не сакрэт, што жыллёва-камунальная сфера і бытавое абслугоўванне насельніцтва з’яўляюцца аднымі з самых складаных галін эканомікі. Ад арганізаванасці, прафесіяналізму і спагадлівасці вашых супрацоўнікаў залежаць цяпло і ўтульнасць у нашых дамах, на прадпрыемствах і ва ўстановах. Бесперабойнае забеспячэнне вадой і цяплом, добраўпарадкаванне, стабільная праца сферы абслугоўвання насельніцтва – усё гэта вызначае якасць жыцця і настрой жыхароў Карэліцкага раёна. Сёння вашымі намаганнямі актыўна ўкараняюцца новыя тэхналогіі, асвойваюцца сучасныя прынцыпы работы, паляпшаецца культура абслугоўвання.

Выказваем словы ўдзячнасці за вашу нялёгкую працу і ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і ўдачы ва ўсіх справах!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў