Дэпутаты Аляксандр Сонгін і Эльвіра Сарока дасылаюць карэліччанкам віншаванні з Днём жанчын

Паважаныя жанчыны Карэліччыны!

8 Сакавіка — адно з самых цудоўных святаў, якое напоўнена цёплымі словамі, шчырымі ўсмешкамі і вясновым настроем. У гэты дзень у кожнай сям’і гучаць шчырыя словы сардэчнай удзячнасці, таму што ваша душэўнасць і цеплыня робяць наш свет лепшым. У вас закладзена вялікая стваральная сіла, і вы ўмееце прымяніць яе на карысць усіх, хто знаходзіцца побач з вамі. Вашы жаноцкасць і зачараванне робяць наша жыццё ярчэй і прыгажэй.

Мы ўдзячныя вам за клопат у выхаванні дзяцей, за энергічнасць і працавітасць, за ўменне ствараць парадак і гармонію ў хаце. Хай у вас будзе як мага менш трывог і засмучэнняў, а шчасце і поспех спадарожнічаюць вам заўсёды.

Дзякуй вам за сардэчнасць, мудрасць, разуменне і міласэрнасць. Міру, здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.