В Кореличском районе в текущем году в студотряды примут 165 человек. Рассказываем, как туда записаться

У Гродзенскай вобласці стартавала акцыя “Выбіраем студатрад”.

Акцыя накіравана на захаванне традыцый студатрадаўскага руху, прыцягненне моладзі да ўдзелу ў беларускіх студэнцкіх атрадах. Асноўная мэта правядзення акцыі — расказаць як мага большай колькасці падлеткаў пра магчымасці працаўладкавання ў студэнцкіх атрадах і тыя перспектывы, якія чакаюць маладых людзей падчас працы.

У 2023 годзе Карэліцкі раённы камітэт ГА “БРСМ” прапануе працоўныя месцы для 165 чалавек. Сярод прадпрыемстваў, якія гатовы прыняць жадаючых на працу, упраўленне адукацыі райвыканкама, СВК “Жухавічы”, “Маяк-Заполле”, “Свіцязянка-2003”, КСУП “Лукі-Агра”, “Чарняхоўскі-Агра”, “Малюшычы”, КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, Карэліцкае РУП ЖКГ. У мінулым годзе ў студатрадах Карэліцкага раёна было працаўладкавана 155 чалавек, сярэдняя заработная плата склала 300 рублёў.

Для таго, каб прыняць удзел у рабоце студатрада, неабходна звярнуцца ў раённы камітэт ГА “БРСМ” і запоўніць анкету на працаўладкаванне.

Сяргей СТОЛЯР

Фота з архіва «Полымя»