У Карэліцкім раёне адбылася ўрачыстая акцыя «Малітва за Беларусь»

У царкве Ражства Іаанна Прадцечы вёскі Малыя Жухавічы прагучала «Малітва за Беларусь»

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у царкве Ражства Іаанна Прадцечы вёскі Малыя Жухавічы адбылася саборная служба. Урачыстую Літургію Папярэднеасвечаных дароў узначаліў  сакратар Навагрудскай епархіі, протаіерэй Дзмітрый Сёмуха. Таксама на богаслужэнні маліліся благачынны Карэліцкай акругі, протаіерэй Мікалай Орса і святары Карэліцкага благачыння.

За богаслужэнне была ўзнесена малітва да Госпада аб беларускім народзе і беларускай зямлі. Гэта малітва за нашу Беларусь, за мір на зямлі і спакой у кожнай сям’і. Аб тым, каб мы ў адносінах адзін да аднаго станавіліся дабрэйшымі, і нашы сэрцы былі напоўнены любоўю да бліжняга. Наша краіна заўсёды была сяброўскай, і трэба, каб гэтыя  адносіны захаваліся назаўсёды. Каб беларусы жылі ў любові і згодзе.

Уладзімір КАЛЯДА,

настаяцель прыхода царквы Ражства Іаанна Прадцечы

вёскі Малыя Жухавічы

Фота аўтара