Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют верующих и священников Римско-католической церкви с Пасхой

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна, вернікі

і святары Рымска-Каталіцкай царквы!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Без духоўнасці неймавернае жыццё асобнага чалавека і развіццё ўсёй краіны. Велікодныя ўрачыстасці звяртаюць нас да шматвекавых традыцый, духоўна-культурнай спадчыны хрысціянства, якія і сёння з’яўляюцца асновай яднання нашага грамадства. Свята Хрыстовага Уваскрэсення прыносіць упэўненасць у тым, што ўсе цяжкасці могуць быць пераадолены сілаю веры, праўды і добрымі справамі. Гэта светлае свята заклікае шанаваць каштоўны дар жыцця, захоўваць мір ва ўласнай душы, у коле блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць спагадлівымі і клапатлівымі.

Няхай вялікае свята Уваскрэсення Хрыстовага напоўніць вас чыстымі думкамі і натхніць на новыя пачынанні і справы, падорыць цяпло і добры настрой, асвяціць верай і ўмацуе духоўныя і маральныя асновы. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў