У Лукскім дзіцячым садку адсвяткавалі Вялікдзень

Усё навокал распускаеццца, ажывае і квітнее…  Надышоў Вялікдзень — самае вялікае і радаснае свята хрысціян. Не сакрэт, што нам прыходзіцца вучыцца святкаваць нашы традыцыйныя святы зноўку: тое, што перадавалася “из уст в уста” аказалася прызабытым. Таму святкаванне Вялікадня ў Лукскім дзіцячым садзе праходзіць штогод: удзельнічаюць і бацькі, і дзеці, і работнікі.

Пры супрацоўніцтве з сем’ямі выхаванцаў была арганізавана выстава “Велікодны стол”, на якім былі прадстаўлены яйкі і хатняя выпечка. Кожнае дзіця прымала ўдзел пры падрыхтоўцы экспанатаў: яечкі- фарбаванкі, “ Вясновы букет”, “ Запрашай-ка” былі вынікам спецыяльна арганізаванай дзейнасці.

Паважаным госцем стаў настаяцель Свята-Уваскрасенскай царквы, іерэй Анатолій Шэлест, які расказаў дзецям, як з’явілася традыцыя фарбаваць яйкі, чаму яны былі чырвоныя. Дзеці навучыліся “ хрыстасавацца”: вітаць адзін аднаго словамі “Хрыстос уваскрос!” –“Сапраўды ўваскрос!”. Прыгожыя  песні і вершы стварылі святочны настрой.

Са святам Вас Вялікадня!

Жывіце мірна, дружна, згодна.

Няхай святло святога дня

Вам будзе зоркай пуцяводнай!

А. У. Наранберг,

выхавальнік Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёну