Ведущий специалист обособленной группы (Кореличского района) военного комиссариата Новогрудского и Кореличского районов Константин Зарубайко: «У наших границ неспокойно, Беларусь пытаются втянуть в войну»

Канстанцін ЗАРУБАЙКА,
вядучы спецыяліст адасобленай групы (Карэліцкага раёна)
ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў:
— Першае пытанне, якое ўзняў Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, датычыць пытання міру і бяспекі. Кіраўнік краіны спыніўся на ваенным канфлікце ва Украіне, які ні да чаго добрага не прывядзе. Захад нагнятае абстаноўку. Каля межаў нашай дзяржавы праводзяцца вучэнні, і Прэзідэнт акцэнтаваў, што гэта не проста так. Нашу краіну імкнуцца ўцягнуць у вайну.
Аляксандр Лукашэнка хоча засцерагчы ад небяспекі, захаваць мір і суверэнітэт беларускага народа, беларусы гэта заслужылі. Мы хочам жыць у мірнай незалежнай краіне. Крочачы курсам Прэзідэнта, мы, ваенныя, будзем адстойваць бяспеку нашай краіны і  абараняць яе, ахоўваць межы нашай дзяржавы.