Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем Великой Победы

Шаноўныя ветэраны, жыхары Карэліччыны! 

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!

78 гадоў аддзяляе нас ад пераможнага мая 1945 года. Але памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра людзей, якія вынеслі на сваіх плячах усе выпрабаванні ваеннага ліхалецця, а потым аднавілі краіну з руін, будзе жыць вечна. І колькі б гадоў ні прайшло, мы заўсёды будзем памятаць подзвіг нашага народа, дзякуючы якому мы сёння жывём пад мірным небам, гадуем дзяцей, радуемся вясне. Наш абавязак – шанаваць памяць пра тых, хто абараніў для нас незалежнасць, шанаваць кожны дзень, пражыты ў свабоднай Беларусі пад мірным небам.

Дарагія ветэраны! 

Вялікі дзякуй за вашу мужнасць, адвагу і стойкасць! Ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя і энергіі на доўгія гады, увагі родных і блізкіх!

Паважаныя землякі! 

Няхай Перамога і памяць пра яе будуць заўсёды з намі – у сэрцах, у добрых пачынаннях, у штодзённым клопаце аб старэйшым пакаленні! Моцнага вам здароўя, міру і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Эльвіра САРОКА,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр СОНГІН,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь