Карэліцкае РУП ЖКГ працягвае вясновае добраўпарадкаванне і азеляненне раённага цэнтра

У красавіку работнікамі гаспадаркі высаджваліся дрэвы і хмызнякі.

— У мінулым месяцы праводзілася азеляненне па вуліцах Гагарына, Фаменкі, Жалезняковіча, — распавядае майстар Карэліцкага РУП ЖКГ Мікалай Яўсей. — Па дадзеных на 1 мая, высаджана 350 дрэў і 150 хмызнякоў. Праведзены работы па рамонце газонаў на мемарыяльным комплексе «Зорка» і ў скверы за возерам Быкава. Цяпер пачалі высаджваць кветкі. Толькі на плошчы 17 Верасня з’явілася 1600 штук. Прыступілі да работ на мемарыяльным комплексе, паступова будзем высаджваць кветкі на ўсіх клумбах пасёлка.

Каля «Зоркі» трое работніц прадпрыемства спрытнымі рухамі апускаюць расліны ў зямлю.

— Высаджваем жоўты тагецес і вогненна-чырвоную сальвію, — распавядае рабочая зялёнага будаўніцтва Ганна Шэўка. — Калі надвор’е будзе спрыяць, тут будзе яркая кампазіцыя.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара