Штогадовы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” прайшоў у Дзятлаве

Штогадовы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” прайшоў у Дзятлаве

Фестываль праходзіць у рамках акцыі «Мая сям’я – мая краіна».

Сёмы штогадовы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” выйшаў за межы раённага, сёлета сабраў 68 дружных, творчых, спартыўных сем’яў з розных куткоў Беларусі.

У Год міру і стварэння ён прайшоў у межах рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна” пад дэвізам “Сем’і за мір і стварэнне!”.

IMG_9499.jpg
IMG_9487.jpg

Землякоў і гасцей свята павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:– Штогадовы фестываль сямейнага адпачынку, які стаў добрай традыцыяй на Дзятлаўшчыне, накіраваны на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і традыцый, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Мы бачым, што мерапрыемства стала любімым у дзятлаўчан. Прыемна ўсведамляць, што наша брэндавае свята набывае маштаб міжрэгіянальнага.

Сям’я – гэта аснова дзяржавы, дзе з малаком маці чалавек упітвае свае патрыятычныя якасці, духоўнасць, культуру. Гэта месца, дзе мы чэрпаем натхненне, дзе заўсёды адчуваем моцны тыл і падтрымку. У нашым раёне 302 шматдзетныя сям’і, у якіх выхоўваюцца 974 дзіцяці – гэта трэцяя частка дзяцей раёна. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую матулям, адзначаным ордэнам Маці, на Дзятлаўшчыне іх 49.

Дарагія сябры! Шчыра жадаю вам на нашым фестывалі творчых поспехаў, спартыўных дасягненняў, кожнаму знайсці, дзе праявіць сябе. Жадаю ўсім добра адпачыць, адчуць сябе адной дружнай сям’ёй і прывезці з Дзятлаўшчыны самыя яркія эмоцыі. Няхай у вашых сем’ях заўжды пануюць мір, утульнасць і згода.

Госцем на сямейным свяце ў Дзятлаве стаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерый Кавалькоў. Ён таксама  павіншаваў прысутных:

– 15 мая Рэспубліка Беларусь адзначыла самае цудоўнае і цёплае свята – Дзень сям’і. Радуе, што Дзятлаўшчына таксама далучылася да рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”. Беларусы – вельмі сямейныя людзі, для 98 % насельніцтва нашай краіны сям’я з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, – адзначыў  Валерый Валер’евіч. – Традыцыі любові, клопату, узаемнай павагі вельмі моцныя ў краіне, і іх трэба папулярызаваць. На сёння кожная трэцяя сям’я ў Беларусі – двухдзетная, і іх колькасць расце. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, заснаванні сямейнага капіталу, у сем’яў ёсць магчымасць атрымаць жыллёвыя і шэраг іншых ільгот. Толькі за апошнія 10 гадоў колькасць шматдзетных сем’яў павялічылася на 70 %, у Беларусі іх сёння 122 тысячы, у такіх сем’ях жыве кожны пяты маленькі беларус. Жадаю, каб у вас былі поўныя, дружныя, любячыя сем’і, каб былі магчымасць і жаданне мець шмат дзяцей. У сваю чаргу дзяржава будзе дапамагаць іх гадаваць і выхоўваць, прадастаўляючы цэлы комплекс сацыяльных гарантый.

IMG_9422.jpg

Да віншаванняў далучылася  старшыня камітэта – начальнік упраўлення пенсій і дапамогаў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аліна Варанюк:

– Ад імя Гродзенскага аблвыканкама, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне шчыра віншую вас са святам. Ад усёй душы жадаю вам міру, спакою і дабра.

Ці можа каханне “пакрыцца” серабром? Адказ на гэта пытанне ведаюць сямейныя пары, якія ідуць поруч ужо 25 гадоў і сёлета адзначаюць сваё сярэбранае вяселле. Сёлета ў ганаровай кнізе раённага аддзела ЗАГС свае подпісы пакінулі 10 “сярэбраных” сем’яў-юбіляраў.  Усе яны атрымалі памятныя юбілейныя медалі ад начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Васкель, кветкі і падарункі — ад арганізацый, у якіх працуюць.

IMG_9667.jpg

IMG_9904.jpg

IMG_9768.jpg

Пасля гасцей мерапрыемства чакалі інтэрактыўныя пляцоўкі, канцэрт, сямейные дэфіле, спартыўныя спаборніцтвы.

IMG_3693-1.jpg

IMG_2625.jpg

IMG_2762.jpg

IMG_9254.jpg

IMG_9332.jpg

IMG_2934.jpg

IMG_3034.jpg

IMG_3337-1.jpg