В Кореличском районе идет заготовка зеленой массы и силоса

Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, у раёне праведзена закрыццё вільгаці на плошчы 16686 га. Вясенняя апрацоўка глебы праведзена на 11324 га. Завершага падрыхтоўка глебы пад пасеў яравых культур.

Усяго на Карэліччыне пасеяна 16580 га яравых культур (88% ад плана). Завершана сяўба ранніх зерневых, зернебабовых, цукровых буракоў, яравога рапсу, льну-даўгунцу. Аднагадовыя травы пасеяны на 975 га (289%), грэчка — на 110 га (41%), агародніна — на 0,6 га (60%), кукуруза на 5177 га (66%), з іх 2562 га на сілас (49%). Завершана сяўба кукурузы на зерне. Прадпрыемствы раёна пасадзілі 123 са 124 га бульбы (99%).

Аграрыямі Карэліччыны завершана другая падкормка азімых зерневых, азімага рапсу і свірэпіцы. У другі раз падкормлена 4925 га шматгадовых траў (83%), 6882 га секакосаў і пашаў (50%). Шматгадовыя травы падсеяны на 2143 га (92%).

Уборка азімых культур на харчовыя мэты праведзена на 586 га. Нарыхтавана 3851 т зялёнай масы і 2614 т сіласу.

Хлебаробамі раёна ўнесена 706 тон дзеючага рэчыва азотных угнаенняў пад яравую сяўбу на плошчы 13687 га, на 12195 га — 606 т дз. р. фосфарных, 2150 т дз. р. калійных на 16323 га.

Прадпрыемствамі раёна нарыхтавана 511,3 тысячы тон арганічных угнаенняў (запланавана 491, 104%).  На палі раёна вывезена 461,6 тыс. тон, унесена 401,7 тыс. тон арганікі.

Хімпраполка азімых зерневых праведзена на 6289 га, што складае 102% ад плана. Цалкам выканана хімпраполка азімага ячменю. Азімы рапс ад шкоднікаў апрацаваны на 6895 га (172% ад плана), ад хвароб — на 2880 га (72%), ростарэгулятарамі — на 2080 га (52%).

Сяргей СТОЛЯР