В Кореличском районе скошено 34% трав

Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне скошана 4861 га траў першага ўкосу, што складае 34% ад плана. Убрана 82% ад скошанага.

Па тэмпах касьбы лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” і “Маяк-Заполле”, дзе скошана 63%. На другім месцы — СВК «Жухавічы» (34%). Замыкае тройку лідараў ДП “Племзавод Карэлічы” (33%).

У раёне нарыхтавана 20320 т сенажу (12% ад планавых паказчыкаў). Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” (18%), ДП “Чарняхоўскі-Агра” і “Племзавод Карэлічы” (па 16%), СВК «Жухавічы» (15%).

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 2,19 ц кармавых адзінак. Найбольш высокую забяспечанасць кармамі дэманструюць СВК “Свіцязянка-2003” (3,31 ц карм. адз.), СВК “Маяк-Заполле” і ДП “Чарняхоўскі-Агра” (2,86 ц карм. адз.), ДП “Племзавод Карэлічы” (2,66 ц карм. адз.).

Па тэмпах касавіцы Карэліцкі раён ідзе трэцім у вобласці. Лідзіруюць Гродзенскі (убрана 61%) і Свіслацкі (36%) раёны. Па аб’ёмах нарыхтаванага сенажу Карэліцкі раён таксама займае трэцюю пазіцыю, саступаючы Гродзенскаму і Воранаўскаму раёнам. Па аб’ёмах нарыхтаванага сіласу Карэліцкі раён знаходзіцца на першым месцы ў вобласці (2614 тон, 2%).

Па нарыхтоўцы кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы Карэліччына знаходзіцца на другім месцы абласной турнірнай табліцы. Апярэджваюць карэліцкіх аграрыяў толькі работнікі Гродзенскага раёна з паказчыкам 3,52 цэнтнера кармавых адзінак.