Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем молодежи и студенчества

Дарагія сябры!
Віншуем вас з Днём моладзі — святам аптымізму і юнацтва, упэўненасці і самастойнасці!
Юнацтва і маладосць — гэта выдатны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Маладыя людзі нашага раёна таленавітыя, ініцыятыўныя, энергічныя. Вы не толькі адчуваеце сваё дачыненне да лёсу нашага раёна, знаходзіце магчымасць раскрываць свой патэнцыял, але і праяўляеце сябе ў грамадскім жыцці. Ад вашай актыўнай жыццёвай пазіцыі, энергіі, павагі да старэйшага пакалення, да гісторыі і слаўных традыцый залежыць будучае развіццё і дабрабыт нашага раёна і краіны.
Ад усёй душы жадаем вам дасягнення пастаўленых мэтаў, упэўненых перамог і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў