Кореличчина удерживает лидерские позиции на жатве в области

На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 34% плошчаў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.
Па дадзеных на 28 ліпеня, зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 5910 га. Намалочана 34502 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 58,4 ц/га.
Па тэмпах уборкі зерневых і зернебабовых культур Карэліцкі раён займае другое месца ў вобласці. Па ўраджайнасці Карэліччына займае трэцяе месца. У лідарах Гродзенскі і Шчучынскі раёны, ураджайнасць у якіх складае 78,1 і 59,9 ц/га адпаведна.
Яравы ячмень убраны на 1077 га (42% ад плана), намалочана 7133 т пры сярэдняй ураджайнасці 66,2 ц/га.
На адну ўмоўную галаву жывелы ў гаспадарках раёна назапашана 11,88 ц кармавых адзінак.
Нарыхтавана 4102 т сена — 44% да плана, 113003 т сенажу — 69% (у тым ліку з кансервантамі 107085 т) і 2614 т сіласу — 2%.
Лён выцераблены на 1530 га, што складае 71% уборачнай плошчы.