Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, кіраўнік ІПГ № 5 райвыканкама Яўген Чычкан сустрэўся з працоўным калектывам Карэліцкага філіяла КУП па забеспячэнні палівам «Гроднааблпаліва»

У рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва для абмеркавання была вынесена тэма дэмаграфічнай бяспекі і тэма бяспекі дзяцей на летніх канікулах. Размова была адкрытай і шчырай, і пачаў яе намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 5 райвыканкама Яўген Чычкан з пытання адпачынку дзяўчынак і хлопчыкаў у дзіцячых аздараўленчых лагерах. «Шмат робіцца для аздараўлення дзяцей, — адзначыў Яўген Мікалаевіч. — Сёлета асаблівая ўвага звернута на іх харчаванне, уводзяцца новыя найменні страў, апетытныя і каларыйныя, якія адпачываючым падабаюцца».


Тэму дэмаграфічнай бяспекі прамоўца назваў актуальнай і хвалюючай, і гэта невыпадкова: яна сёння на вуснах многіх. Колькасць пражываючых у раёне змяншаецца, смяротнасць перавышае нараджальнасць. У пытанні дэмаграфічнай бяспекі робяцца пэўныя захады: прадастаўленне Сямейнага капіталу для шматдзетных сем’яў і выплата адраснай дапамогі маючым патрэбу. Разам з тым прапагандуюцца сямейныя каштоўнасці і роля сям’і ў выхаванні дзяцей.

Належная ўвага адводзіцца жанчыне-маці, якая занята на працы і дома, і пры гэтым працягласць яе жыцця даўжэйшая, чым у мужчын. Мэтазгодна для некаторых калектываў — запрасіць на працу людзей пенсійнага ўзросту, што яны і робяць. Ветэраны працы маюць жаданне прадаўжаць займацца любімай справай і прыносіць карысць грамадству.

Яўген Чычкан звярнуў увагу прысутных і на тэму пажарнай бяспекі, зазначыўшы пры гэтым, што прычынай многіх пажараў становіцца людская нядбайнасць і бестурботнасць. Шмат бедаў прыносіць курэнне ў ложку і сяброўства з зялёным зміем. Усяго гэтага можна пазбегнуць, калі людзі з усёй адказнасцю будуць адносіцца да сваіх абавязкаў і праяўляць любоў да жыцця. Трэба памятаць, што жыццё — найкаштоўнейшы дар.


Не абыйшоў увагай кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы і пытанне інтэрнэт-махлярства, якое патрабуе асабліва пільнай увагі. «Ніхто з праваахоўнікаў і работнікаў банкаў не спытае вашыя персанальныя дадзеныя па тэлефоне, а запросіць з гэтай нагоды наведацца асабіста ў арганізацыю», — адзначыў Яўген Мікалаевіч і заклікаў ні пры якіх абставінах не паведамляць незнаёмым асабістыя звесткі, быць заўсёды прадбачлівымі, каб расходаць свае грошы на сябе і сваіх родзічаў.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Ірыны ЛОГІШ