Начальник Кореличского РОЧС Денис Стодольник поздравляет коллег со 170-летием пожарной службы

Паважаныя работнікі і ветэраны службы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — 170- годдзем пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!
Важнасць прафесіі вогнеборца ніколі не падвяргалася сумненню. У цяперашніх умовах, калі пажар можа паўстаць не толькі ад прыродных з’яў або неасцярожнасці чалавека, але і ад тэхнагенных уздзеянняў, роля пажарнай аховы шматразова ўзрастае. Перакананы, што найвышэйшы прафесіяналізм і мужнасць выратавальнікаў, памножаныя на магчымасці сучаснай тэхнікі і сістэм кіравання і апавяшчэння, — залог бяспекі людзей і захаванасці маёмасці.
У дзень прафесійнага свята жадаю работнікам і ветэранам пажарнай службы добрага здароўя, дабрабыту, поспехаў у нялёгкай службе на карысць роднай Карэліччыны і ўсёй Беларусі!
Дзяніс СТАДОЛЬНІК, начальнік Карэліцкага РАНС