Доктар гістарычных навук з Некрашэвіч. Нашаму земляку Івану Васільевічу Палуяну спаўняецца 95 гадоў

Багата карэліцкая зямля працавітымі, таленавітымі, надзейнымі людзьмі… У гэтым годзе  спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння нашага земляка Івана Васільевіча Палуяна. Гэта выдатны беларускі гісторык,  педагог, доктар гістарычных навук (1981 г.), прафесар (1983 г.).

Нарадзіўся 20 жніўня 1928 года ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна ў сялянскай сям’і.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1951 г.). У 1959 годзе Інстытут гісторыі АН БССР (аспірантура), а ў 1981 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (дактарантура).

З 1959 года працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР малодшым, затым старэйшым навуковым супрацоўнікам. З 1966 года — дацэнт, затым прафесар Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1985 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі, прафесар Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» (2005 г.), граматамі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі кандыдатаў  і двух дактароў навук.

У навуковай дзейнасці займаўся даследаваннем пытанняў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, гісторыі сялянства і аграрных пераўтварэнняў у Беларускай ССР, паліталогіі, міжнародных адносін і праблем глабалізацыі.

Аўтар больш за 200 апублікаваных навуковых прац.

Алена Макарчык, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»

Па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-крыніц