В Кореличском районе дан старт благотворительной акции для пожилых людей «Подари скамейку бабушке»

У Карэліцкім раёне дадзены старт дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Падары лаўку бабулі».

Арганізатары акцыі: упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Карэліцкага раёна — ставяць сваёй мэтай праяўленне  клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, максімальнае прыцягненне працаздольнага насельніцтва ў пытанні аказання яму дапамогі і падтрымкі.

Зараз у Карэліцкім раёне пражывае больш за тры тысячы пажылых грамадзян, якія адчуваюць патрэбнасць зносін і ўвагі. Другім домам для іх стаў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання раёна, дзе яны займаюцца фізічнай культурай на свежым паветры. Для таго, каб рухальная актыўнасць прыносіла больш карысці, яе трэба чаргаваць з адпачынкам. У гэтым нашым бабулям і дзядулям дапамогуць лаўкі, устаноўленыя ў грамадскіх месцах буйных населеных пунктаў раёна.

Арганізатары заклікаюць арганізацыі ўсіх формаў уласнасці і жыхароў раёна прапанаваць сваё бачанне, якімі павінны быць лаўкі, і прыняць удзел у акцыі. У выніку будуць распрацаваны варыянты, прыдатныя для нашага рэгіёна. Лаўкі будуць устаноўлены напярэдадні Дня пажылых людзей, які адзначаецца ў Беларусі 1 кастрычніка, і стануць выдатным падарункам для старэйшага пакалення карэліччан.

Іна ЛЕЙКА

Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц