Член Совета Республики Эльвира Сороко: «Первый белорусско-узбекский женский бизнес-форум стал основой для дальнейшего сотрудничества»

На мінулым тыдні наша краіна гасцінна прымала першы беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум, — расказвае член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока. — Сустрэчы праходзілі на некалькіх пляцоўках з тым, каб максімальна азнаёміць нашых гасцей з Беларуссю, падзяліцца вопытам работы ў розных напрамках.

Удзельнікі форуму наведалі ААТ «БЕЛАЗ» у Жодзіне, ААТ «Азярыцкі-Агра» ў Смалявіцкім раёне, азнаёміліся з работай Цэнтра трансфузіялогіі гарадской клінічнай бальніцы № 6 г. Мінска, пабывалі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета і паглядзелі, як і чым жыве наша Беларусь.
Узбекістан – не толькі дружалюбная нам краіна, але і адзін з надзейных стратэгічных партнёраў. Па многіх напрамках мы працуем ужо даўно і досыць паспяхова, таму вельмі важна развіваць далейшае супрацоўніцтва. І тое, што ініцыятарамі і ўдзельнікамі форуму сталі менавіта жанчыны, зусім не выпадкова. І ў Беларусі, і ва Узбекістане за парадак і згоду ў доме адказвае менавіта гаспадыня. Хто, як не жанчына, убачыць новы вопыт і знойдзе прымяненне цікавым ідэям на практыцы? Падчас форуму былі вызначаны новыя магчымасці для міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных сацыяльных праектаў. Як вынік — падпісаны кантракты на суму больш за 90 мільёнаў рублёў. Гэта добры вынік. Але не менш важныя зносіны, якія адбыліся паміж прадстаўніцамі дзвюх краін. У нас была магчымасць абмеркаваць многія актуальныя праблемы, пагаварыць пра ўсё з жыццёвага пункту гледжання. Разам з калегамі мы абмеркавалі важнейшыя тэмы і напрамкі супрацоўніцтва, а таксама гаварылі аб тым, што нашу дружбу і добрыя ўзаемаадносіны мы павінны захаваць для нашых дзяцей і ўнукаў.
Нягледзячы на розніцу менталітэтаў, мы з узбекамі вельмі падобныя. У нас не толькі агульная гісторыя, але і агульныя каштоўнасці – імкненне да міру і стварэння, умацаванне дабрабыту краіны і свайго народа. Мы аднолькава адкрытыя, прыязныя і гасцінныя. Госці форуму асобна адзначылі прыгажосць і дагледжанасць беларускіх гарадоў, непаўторную ўнікальнасць нашай прыроды, ветлівасць беларускіх людзей. «Сюды хочацца прыехаць яшчэ», — гаварылі яны.
Ужо пасля завяршэння мерапрыемства мне напісала адна з узбекскіх удзельніц форуму Сайёра Ташпулатаўна. Яна мае свой будаўнічы бізнес і цікавілася падрыхтоўкай спецыялістаў будаўнічай сферы. Спадзяюся, што ў нас наперадзе будзе ўзаемавыгаднае плённае супрацоўніцтва.