12 снежня адбылося першае пасяджэнне Карэліцкай раённай выбарчай камісіі

У ходзе пасяджэння выбраны старшыня, намеснік старшыні і сакратар камісіі. Прыняты графік работы і ўстаноўлена дзяжурства членаў раённай выбарчай камісіі. Прынята рашэнне аб колькасці подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты па кожнай выбарчай акрузе па выбарах у Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў.