Евгений Бусько: «Депутаты лучше других знают проблемы народа»

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько сустрэўся з калектывам КСУП “Племзавод Карэлічы”, дзе расказаў пра электаральную кампанію 2024 года.

— Мы знаходзімся на парозе буйной выбарчай кампаніі, — адзначыў Яўгеній Анатольевіч. — 25 лютага 2024 года ў краіне ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання, калі мы адначасова будзем выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Выступаючы адзначыў, што на выбарах-2024 павялічылася колькасць выбаршчыкаў: правам выбіраць надзялілі тых, хто знаходзіцца пад вартай, але прыгавор па справе яшчэ не вынесены.

Акрамя гэтага, на гэты раз участкі для галасавання будуць адкрыты толькі ў нашай краіне. Выбіраць дэпутатаў мясцовых саветаў атрымаюць права не толькі беларусы, але і грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны.

Яшчэ адным важным пунктам стала змяненне часу датэрміновага галасавання, якое будзе праходзіць з 20 па 24 лютага з 12.00 да 19.00.

— Увогуле, змены ў выбарчай кампаніі вельмі карысныя, — адзначыў Яўгеній Бусько. — Правядзенне адзінага дня галасавання дазволіць зменшыць нагрузку на выбарчыя камісіі, а таксама фінансавыя выдаткі на правядзенне выбараў. На Карэліччыне ўсе выбары праходзілі спакойна, і я ўпэўнены, што адзіны дзень галасавання не стане выключэннем, і нашы землякі аддадуць свае галасы за годных кандыдатаў.