В Мирском замке стартовало открытие рождественского сезона

Запальванне агнёў – штогадовае мерапрыемства, якое адкрывае калядны сезон у Мірскім замку. Немагчыма ўявіць сабе вясёлыя зімовыя святы без прысутнасці галоўнай гераіні – навагодняй елкі. Па традыцыі яе ўсталёўваюць у цэнтры ўнутранага замкавага дворыка і ўпрыгожваюць шарамі і ілюмінацыяй.

У гэтым годзе адкрыццё каляднага сезону адбылося 16 снежня 2023 г. у 12.00 з князем і княгіняй пад гарматны стрэл. Нягледзячы на не зімовае надвор’е з дажджом і ветрам, святочны настрой усё ж такі падступаў ва ўсіх прысутных! А вось сагравацца прыйшлося пад танец «Маразуля». Асаблівасцю танца з’яўляецца паскарэнне рухаў. Менавіта так нашы продкі імкнуліся перамагчы зімовую сцюжу і як след сагрэцца. Пасля заканчэння мерапрыемства дзеці і дарослыя атрымалі з рук князя і княгіні сувеніры.

mirzamak.by