Фальклорнае свята «Калядкі» прайшло ў дзіцячым садзе г.п. Мір

Фальклорнае свята «Калядкі» прайшло ў дзіцячым садзе г.п. Мір з удзелам старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева і старшыні Мірскага сельвыканкама Аляксандра Маркевіча.


Калядоўшчыкі з каляднай зоркай і Казой завіталі ў госці да бабулі Яніны і дзядулі Алеся. Усе разам прынялі ўдзел у абрадавых песнях, гульнях, карагодах. Адгадвалі мудрыя і цікавыя народныя загадкі. І, канешне, усе пачаставаліся смачнай традыцыйнай каляднай ежай.


Свята ўдалося на славу!

3