Кореличские спасатели отметили профессиональный праздник

Дзень выратавальніка — даніна павагі моцы, самаадданасці і прафесіяналізму людзей, кожны дзень гатовых прыйсці на дапамогу ўсім, каму гэта неабходна. У руках гэтых людзей не толькі выратаванне жыццяў і маёмасці, але і клопат аб бяспецы нашай краіны.

Напярэдадні прафесійнага свята сустрэліся супрацоўнікі і ветэраны Карэліцкага РАНС. Са словамі віншавання з Днём выратавальніка выступіў старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў:

— Роля выратавальнікаў і службы МНС асаблівая. Выратоўваць людзей, іх жыцці і маёмасць — самая высакародная прафесія, якая ёсць на зямлі. Вы выдатна спраўляецеся з гэтымі задачамі. Аб гэтым сведчаць лічбы, згодна з якімі колькасць няшчасных выпадкаў у нашым раёне змяншаецца. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае прафілактыная работа. Вы сустракаецеся з пенсіянерамі, адзінокімі людзьмі, дзецьмі, тлумачыце ім правілы бяспечных паводзін. Дзякуй вам за вашу нялёгку працу.

Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага райвыканкама ўручылі намесніку начальніка Карэліцкага РАНС Анатолію Шолку і старшаму інструктару-выратавальніку ПАВЧ №1 Раману Высоцкаму.

Падзякай Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагародзілі вадзіцеля ПАВП №13 Антона Леановіча і вадзіцеля ПАВП №11 Андрэя Казарэза.

Начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Дзяніс Стадольнік павіншаваў калег з прафесійным святам і ўручыў Аляксандру Шкадаву памятны падарунак — кнігу “Пажарная служба Беларусі — 170 год. Гісторыя станаўлення і развіцця”. Падзяку начальніка Карэліцкага РАНС атрымалі: старшы прапаршчык Сяргей Сак, старшы прапаршчык Дзмітрый Шэдзь, прапаршчык Сяргей Мокат, прапаршчык Аляксандр Янушэўскі, старшына Яўгеній Баяроўскі, малодшы сержат Павел Непагода.

Юбілейным медалём “20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” узнагародзілі Мікалая Марушку і Аляксандра Саўку. Юбілейны медаль “165 год пажарнай службе” ўручылі Аляксандру Гігу і Мікалаю Адамушку.

Таксама напярэдадні свята ўрачыста правялі традыцыю, якая запомніцца яе ўдзельнікам на ўсё жыццё. На мемарыяльным комплексе “Зорка” — месцы, памятным для ўсіх карэліччан, прайшла цырымонія прыняцця прысягі на вернасць краіне і народу.

Кожны з чатырох маладых выратавальнікаў прамовіў свяшчэнныя словы і пакляўся кожны дзень прытрымлівацца дэвіза Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь: “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара