Жительница г.п. Кореличи Галина Адамова благодарит работников ЦСОН за участие

Гэта было 5 студзеня. Па календары — Дзень сацыяльнага работніка. Ён быў сонечным, і ўжо сам візіт работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна паспрыяў незабыўнай сустрэчы. Да мяне завіталі з Дзедам Марозам, Снягурачкай і музыкай, каб аддаць даніну павагі як ветэрану працы. Дарэчы, я чатыры дзесяцігоддзі адпрацавала ў Карэліцкай дзіцячай школе мастацтваў выкладчыкам па класе фартэпіяна.

Мне асабліва прыемна за такую ўвагу. Калі загучала музыка, сэрца перапоўнілася падзякай незвычайным людзям. Аказваецца, чалавеку трэба зусім мала, каб адчуць сябе шчаслівым, і ў гэтым дапамаглі работнікі Цэнтра. Да таго ж яны прынеслі падарунак ад РК «БРСМ».

Усё гэта мяне вельмі ўразіла: у паважаным узросце хочацца ўвагі, радасці, настрою. Узнялі яго ў студзеньскі дзень супрацоўнікі цэнтра: Вольга Жук, Алена Уціна, Іна Ляўковіч, Алена Акулік і Мікалай Друцька, які цудоўна іграў на баяне. Выпала нават магчымасць патанчыць каля ёлкі. Дзеці чыталі вершы і спявалі песні.

Галіна АДАМАВА, жыхарка г.п. Карэлічы
Фота прадастаўлена ЦСАН Карэліцкага раёна