Новогодняя благотворительная акция «Наши дети» продолжается на Кореличчине

12 студзеня ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” супрацоўнікі Карэліцкай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Саковіч і Сяргей Сянкевіч наведалі Цэнтр карэкцыйна развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна.

Уладзімір Ігаравіч ад імя калектыву раённай інспекцыі і ад сябе асабіста цёпла і сардэчна павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з навагоднімі святамі. Адзначыў важнасць і значнасць акцыі, якая дорыць радасць і дабрыню кожнаму дзіцяці і дапамагае выканаць самыя запаветныя мары і жаданні. Кіраўнік выказаў словы віншавання з нагоды навагодніх святаў, а таксама падзякаваў супрацоўнікам Цэнтра за іх добрасумленную працу, цярпенне і клопат, чулую душу і вялікае добрае сэрца. Ён уручыў развіваючыя гульні і кніжкі-размалёўкі для выхаванцаў установы адукацыі.

Дзеці чакалі гасцей і падрыхтаваліся да іх сустрэчы. Яны ззялі ад шчасця, і гэта пачуццё не магло не перадацца ўсім прысутным.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара