Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем спасателя

Паважаныя работнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём выратавальніка!

Пры выкананні сваіх службовых абавязкаў супрацоўнікі МНС не раз праяўлялі свае высокія прафесійныя і маральныя якасці, заслужыўшы шчырую павагу грамадзян. Кожны выратавальнік у любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, часам рызыкуючы ўласным жыццём.

Выказваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам МНС, якія і сёння перадаюць свой бясцэнны вопыт маладым байцам.

Упэўнены, што супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ў далейшым будуць верна служыць Айчыне і ўмацоўваць яе бяспеку.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту! Няхай гэты год як мага радзей выпрабоўвае вас на трываласць!

Раённы выканаўчы камітэт

 Раённы Савет дэпутатаў