Зварот Карэліцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў да воінаў-інтэрнацыяналістаў, членаў сем’яў загінулых на Афганскай вайне

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, члены сем’яў абаронцаў Айчыны, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане!

15 лютага наша краіна адзначае Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэты дзень святы для ветэранаў вайны ў Афганістане і ў іншых гарачых кропках, а таксама для сем’яў загінулых салдат. Гэты дзень памятны для ўсіх нас.

Незагойнай ранай у сэрцах удзельнікаў афганскіх падзей жыве горыч страт і смутак аб тых, хто не вярнуўся ў родны дом. Разам з вамі мы з болем у сэрцы ўспамінаем нашых землякоў, якія аддалі свае жыцці, выконваючы свой воінскі абавязак.

Сёння воіны-інтэрнацыяналісты ў мірны час дэманструюць прыхільнасць дабру і справядлівасці, прынцыповую жыццёвую пазіцыю, уносяць важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, падтрыманне згоды і стабільнасці ў грамадстве.

Трывожныя выклікі сучаснасці штодня нагадваюць нам пра каштоўнасць міру і надаюць усё большую значнасць захаванню памяці аб мужнасці і гераізме воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Няхай будзе мірнай будучыня Беларусі, а вашы справы і імкненні служаць на карысць Айчыне!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў