• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.07.2026, 07:31
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

Главная Лента новостей

Гісторыя кахання ветэрана Афганістана з Карэліч Сяргея Скока

by
15.02.2024
в Лента новостей, Общество, Последние новости
Гісторыя кахання ветэрана Афганістана з Карэліч Сяргея Скока
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Залаты фонд нашай рэчаіснасці… Сярод яго каштоўнейшых рэліквій адно з пачэсных месцаў      займаюць людскія лёсы, напоўненыя сонечным святлом сапраўднага кахання. Незгасальнага, чысцюткага, выратавальнага, праверанага на трываласць выпрабаваннямі. Колькі салдацкіх жыццяў зберагло яно ў гады ваеннага ліхалецця! Колькім людзям дапамагло і дапамагае ў мірны час перамагчы невылечныя, здавалася б, хваробы, перанесці страшэнныя хвіліны раптоўных стратаў, трагедый, гора! Сіла сапраўднага кахання невымерная, непахісная, яе немагчыма запляміць брудным словам, яна не паддаецца ганебным спакусам, надзейна аберагаецца ў пабудаваным Доме сямейнага шчасця, шчодра перадаецца ў спадчыну дзецям і ўнукам. Сяргей Іванавіч Скок, вопытны вадзіцель, і Наталія Яўгеньеўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 1 г.п. Карэлічы, ведаюць гэта не з чужых слоў і перакананы: сапраўднае каханне — не цацка дзеля забавы, якую, пагуляўшы, можна выкінуць; яго не купіш і не пазычыш, яно зараджаецца ў бацькоўскім доме, падпітваецца пастаянна матулінай ласкай і татавай мудрасцю. Сонейка іх светлых пачуццяў гаючым цяплом сагравае душы ўсіх, хто знаходзіцца побач з імі. Яны, без перабольшвання можна сказаць, — сапраўднае ўпрыгожванне залатога фонду нашай рэчаіснасці і даюць права спадзявацца: “Свет выратуе каханне…”.

Вяселле Сяргея і Наталіі Скок, 28 красавіка 1990 года

Сяргей Іванавіч і Наталія Яўгеньеўна родам з суседніх тутэйшых вёсак: ён — з Тарасавіч, яна — з Рап’ёва. Яны гадаваліся ў дружных сялянскіх сем’ях, якія карыстаюцца вялікім аўтарытэтам сярод вяскоўцаў, у якіх на прыкладзе бацькоў дзеці з маленства вучыліся працавітасці, узаемапавазе, паважлівасці да людзей, сціпласці, сумленнасці, любові да роднай зямлі, да сямейнага ачага. Іх дзяцінства было радасным, бесклапотным, шчаслівым, і не сустрэцца яны проста не маглі: хлапчукі з Тарасавіч часта прыязджалі на веласіпедах у Рап’ёва да сяброў, там і ўбачыў у першы раз васьмікласнік Сярожа прыгожую, смяшлівую сямікласніцу Наташку. Спачатку гэта былі дзіцячыя, па-вясковаму дружныя, запоўненыя вясёлымі гульнямі тусоўкі, дзе зародзіцца пазней нясмелае, светлае юнацкае каханне. Яно вытрымае выпрабаванні расстаннем, зберажэ любімага ад шалёнай кулі на Афганскай вайне, дапаможа сэрцу не памыліцца, зрабіць адзіна правільнае рашэнне ў выбары суджанага, якога наканаваў лёс для сапраўднага Шчасця…

Гады адлічвалі свой несупынны бег. Сярожа, хоць і марыў стаць шафёрам, па парадзе бацькі Івана Канстанцінавіча пасля 8-га класа Вялікаслабодскай школы паступіў вучыцца ў тэхнікум на электрыка ў Мар’іну Горку, Наташа, скончыўшы 10 класаў Турэцкай СШ, працягвала адукацыю на факультэце дашкольнага выхавання Мінскага педуніверсітэта імя Горкага. Сустракаліся на канікулах, марылі, будавалі планы. Сярожа прапанаваў распісацца да арміі, дый бацькі былі не супраць, але ўсё ж вырашылі зрабіць гэта пазней. Провады ў армію не абышліся без слёз, адна надзея была на пісьмы…

Першае пісьмо прыйшло ад яго з Масквы, пасля на канвертах з’явіўся нумар палявой пошты. Ні бацькі, ні дзяўчына не разумелі, дзе праходзіць службу малады салдат, толькі пазней сэрца агнём апякла здагадка: Сярожа там, у Афганістане! А ён ніводным словам не намякнуў, што жыве за крок ад смерці, і тыя цяжкія пераходы ў гарах, калі ступні націралі да крывавых мазалёў, апісваў як нейкі забаўляльна-прыгодніцкі элемент з бесклапотнага армейскага жыцця. Ёй было дзіўным чытаць, што байцы жывуць у зямлянках, куды правялі нарэшце святло, смяялася з сяброўкамі-аднакурсніцамі пад шматлікімі пацешнымі радкамі, толькі потым зразумела, як кахаў ён яе, аберагаючы ў пісьмах ад трывогі! Чакала і верыла: бяда міне. Сярожа ж не дазволіў дакрануцца да памяці тых двух гадоў найскладанай службы ў пагранічным атрадзе на тэрыторыі Афгана нікому: ні родным, ні любімай дзяўчыне, сапраўднае каханне якой зберагло ад смерці. Для яго і яе — першае, адзінае, і на ўсё жыццё, са школьнай пары і да сённяшняга дня. Фотаздымак Наташы Сярожа насіў каля сэрца, разам з дакументамі, ён лічыў яго шчаслівым талісманам-абярэгам. Хлопцы-саслужыўцы зайздросцілі, што ў Сярожы нявеста — сапраўдная прыгажуня; ён жа, гледзячы на дарагі дзявочы твар, шаптаў: “Выжыву. Вярнуся. Дзеля каханай…” Малітва ж Наташынай істоты перапляталася са словамі папулярнай у тыя далёкія гады песняй “Афганскі вальс”.

Сяргей Скок у Афганістане

…Белый танец, белый танец…

Как же это? Так нечестно!

Где ты, русский мой афганец?

Ждёт тебя твоя невеста!

Возвращайся, возвращайся

От обугленной границы…

І ён вярнуўся! Як цяпер памятае Наталія Яўгеньеўна сонечны лістападаўскі дзень 1989 года, калі прыбегла сяброўка: “Сярожка твой вярнуўся! Тэлефанаваў, хутка прыйдзе!” Здалося, што свет перакуліўся ад радасці. Вечарам ён з’явіўся да яе ў інтэрнат інстытута з букетам гваздзік, і яна нарэшце з палёгкай уздыхнула: “Жывы!” Сэрца тады не дазволіла засумнявацца Наталіі Яўгеньеўне, што сярод іншых паклоннікаў ён — яе шчаслівы лёс…

Адаптацыя пасля дэмабілізацыі праходзіла няпроста: палохала цішыня ў роднай хаце, не верылася, што сонейка нясе радасць, а не спалохі ад узрываў; насцярожваўся ад скрыпу веснікаў у двары, ад патрэсквання снегу пад нагамі суседа па вуліцы. Пяшчота, ласка, разуменне Наташы дапамаглі прывыкаць да звычайнай радасці існавання. Каханне тварыла цуды, а 28 красавіка 1990 года ўзляцела звонкім вяселлем, каб даць пачатак шчасцю сям’і Скок і захаваць памяць аб перажытым у пісьмах, а іх у сямейным архіве — 81! Немагчыма ў кароткім артыкуле перадаць святло, якое выпраменьвае каханне Наталіі Яўгеньеўны і Сяргея Іванавіча, аб ім можна здымаць кінафільмы. Адно хочацца сказаць: каштоўнасць яго ў тым, што за 34 гады сумеснага жыцця яно дапамагло ім стаць адным цэлым, поўнасцю растварыцца ў цудоўных дзецях і іх сем’ях — дачкі Аксаны (маёра службы па надзвычайных сітуацыях) і сына Дзяніса (працуе ў Белавія); зяця (маёр службы па НС) і нявесткі (інжынера) — другімі дачкой і сынам, а ўнукаў любіць больш за ўсіх на свеце!

Сяргей напісаў Наталіі 81 пісьмо з Афганістана

І варта прыслухацца да мудрых слоў неверагодных у сваёй чалавечай вялікасці людзей: “Для нас прыкладам у жыцці ўвесь час з’яўляюцца нашы бацькі (дарэчы, бацькі Наталіі Яўгеньеўны ўжо 63 гады разам!), клопат аб іх і аб сваім бацьку (матуля памерла даўно) узяў на свае плечы Сярожа, — кажа Наталія Яўгеньеўна), яны дапамагалі нам усвядоміць, што сапраўднае каханне нельга паспрабаваць на смак, дакрануцца рукамі. Гэта такая каштоўнасць, у аснове якой — прыцяжэнне сэрцамі, пастаяннае запатрабаванне быць побач, гэта прызнанне: мне без цябе дрэнна, мне добра з табою. Гэта калі думаеш, адчуваеш аднолькава. Мы, бывае, не дамаўляючыся, купляем у магазіне адно і тое ж у адзін час. Гэта таксама ўзрастаючы з гадамі клопат адзін аб адным. Грошы — пустое, каханне — Божы Дар…І яно выратуе свет…

Шчаслівыя сужэнцы з унукамі

Галіна КАЛТУНОВА

Фота з архіва сям’і СКОК 

Лента новостей

Александр Лукашенко подписал указ о призыве на срочную военную службу в сентябре — ноябре 2026 года

Александр Лукашенко подписал указ о призыве на срочную военную службу в сентябре — ноябре 2026 года

22.07.2026
Что такое золотистая картофельная нематода и как с ней бороться

Что такое золотистая картофельная нематода и как с ней бороться

22.07.2026
Александр Лукашенко утвердил изменения в сфере железнодорожного транспорта

Александр Лукашенко утвердил изменение статуса уполномоченного по делам религий и национальностей

22.07.2026
В Кореличском районе проводятся «прямые линии»

25 июля «прямую линию» проводит заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Бусько

22.07.2026
Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

22.07.2026
Наталья Кочанова посетила детский дом семейного типа в Гродно

Наталья Кочанова посетила детский дом семейного типа в Гродно

22.07.2026
Наталья Кочанова встретилась с коллективом Гродненского областного клинического кардиологического центра

Наталья Кочанова встретилась с коллективом Гродненского областного клинического кардиологического центра

22.07.2026
Сенатор Игорь Жук: «Форум регионов Беларуси и России — это ключевая площадка для укрепления межрегионального сотрудничества»

Сенатор Игорь Жук: «Славянский базар» – живое воплощение уникальности Беларуси»

22.07.2026
Дзеці вайны з Карэліцкага раёна дзеляцца ўспамінамі

Дзеці вайны з Карэліцкага раёна дзеляцца ўспамінамі

22.07.2026
Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

Карэліччанка Зінаіда Бабань на пенсіі не сумуе, а займаецца фізкультурай і валанцёрствам

22.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».