Новый чемпион Европы по версии ІВА Алексей Алфёров: «Готовлюсь к отборочному турниру на Олимпийские игры»

Трэцяга лютага ў Палацы спорту “Надзея” г.  Серпухаў Расійскай Фэдэрацыі прайшоў першы турнір 2024 года  з серыі  “Ноч чэмпіёнаў ІВА”. Статус турніру падкрэсліваў рэспектабельны склад байцоў, якія выступалі на рынгу, узровень міжнароднай судзейскай брыгады.

У рынгсайдзе былі такія яркія асобы бокса, як Аляксандр Емяльяненка, Косця Цзю, Аляксандр Паветкін, Дзяніс Лебедзеў, Султан Ібрагімаў і многія іншыя знакамітыя спартсмены, а таксама прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі бокса Умар Крамлёў і генеральны сакратар федэрацыі бокса Расіі Таццяна Кірыенка.

У баі за пояс чэмпіёна Еўропы па версіі IBA  ў вагавой катэгорыі 80 кг змагаўся ўраджэнец Карэліцкага раёна Аляксей Алфёраў (Беларусь) і Арцём Агееў (Сербія).  У гэтым паядынку наш баксёр не толькі атрымаў чарговую перамогу ў прафесійнай кар’еры, але і стаў чэмпіёнам Еўропы па версіі IBA ў вазе да 80 кг.

– Падрыхтоўка  да спаборніцтваў пачалася ў снежні 2023 года. Адразу прайшоў спартыўныя  зборы  ў гарах Эльбруса,  на якіх  прабылі тры тыдні.  Пасля быў невялікі адпачынак. Потым зноў напружаная праца ў  горадзе Гродна з асабістым трэнерам Аляксеем Аляксандравічам Волчанам. На бой настройваўся сур’ёзна. Хацеў прайсці ўсю дыстанцыю, таму што рыхтаваўся да яе як фізічна,  так і маральна.  Але бокс ёсць бокс – і траўмы здараюцца, што  здарылася і з маім сапернікам. Вельмі ганарова ў такіх сур’ёзных спаборніцтвах у сваёй катэгорыі атрымаць тытул  чэмпіёна Еўропы, – у тэлефоннай гутарцы падзяліўся Аляксей Алфёраў.

Вярнуўшыся са спаборніцтваў,  юнак  працягвае актыўна трэніравацца: у лютым – зборы  з нацыянальнай камандай Беларусі  перад адборачным турнірам на Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Мілане з 4 па 12 сакавіка.

Спартсмен  не зацыкліваецца на здабытых трафеях. Усе паясы не заваяваныя, ёсць куды расці, каб залатымі літарамі  ўпісаць сваё імя ў гісторыю прафесійнага бокса.

Кацярына КУКАНАВА

Фота з архіва Аляксея Алфёрава