З 19 па 23 лютага ў ДУА “Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы” прайшоў Тыдзень роднай мовы

З 19 па 23 лютага ў ДУА “Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы” прайшоў Тыдзень роднай мовы. У межах правядзення тыдня ва ўстанове прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, аб’яднаныя адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці.

На працягу тыдня выхаванцы і педагогі падарожнічалі па старонках роднай мовы. Праз розныя віды дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага яны мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.
Цікава і захапляльна прайшлі забавы для выхаванцаў малодшых груп “У гульні народныя гуляем, мову родную вывучаем”. У групах для дзяцей 4-5 гадоў былі наладжаны выставы “Беларуская народная казка для дзяцей”, прайшлі віктарыны па народных казках.
Выхаванцы старшых груп разам з выхавацелямі арганізавалі выставы твораў і партрэтаў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія пісалі для дзяцей. На працягу тыдня яны чыталі іх казкі і апавяданні, вучылі на памяць вершы.
21 лютага прайшла забава “Якая цудоўная родная мова” у якой прынялі ўдзел педагагічныя работнікі і выхаванцы старшых груп. Падчас забавы дзеці адправіліся ў мінулае і пазнаёміліся з беларускім асветнікам і першадрукаром Францішкам Скарынам, расказвалі вершы пра родную мову і сваю краіну, спявалі песні, гулялі ў беларускія народныя гульні. Кульмінацыяй свята стала выступленне танцавальнага калектыву дзіцячага сада, удзелькамі якога з”яўляюцца педагагічныя работнікі і выхаванцы, з танцавальная кампазіцыяй “Сінь-васількі” (муз А. Ціхановіча сл. Болдаравай). Таксама педагогі і дзеці прынялі ўдзел у чэленджы «Льецца мова».
Спадзяёмся, што мерапрыемствы гэтага тыдня запомняцца нашым выхаванцам надоўга. Вельмі добра, калі родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць навокал.

 Галіна ЖУК, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы”