Как идет подготовка к посевной на Кореличчине

На Карэліччыне актыўна ідзе падкормка азімых збожжавых і рапсу. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на 19 сакавіка падкормлена 8810 га азімых збожжавых (план у 13 300 выкананы на 66%), унесена 520,3 тоны дзеючага рэчыва азотных угнаенняў. Цалкам падкормлены азімы рапс, унесена 221,8 тоны дзеючага рэчыва азотных угнаенняў. Падкормка азімых культур завершана ў СВК “Маяк-Заполле”, “Свіцязянка-2003” і ДП “Племзавод Карэлічы”.

Працягваецца падкормка шматгадовых траў, сенажацяў і пашы. Аграрыямі сельгаспрадпрыемстваў раёна калійныя ўгнаенні ўнесены на 4906 га шматгадовых траў (план у 5442 га выкананы на 90%) і на 3161 га сенажацяў і пашы (план — 14 088, 22%).

Не забываюць працаўнікі вёскі і аб падрыхтоўцы да яравой сяўбы. Пад яе ўнесена 1752 тоны дзеючага рэчыва, у тым ліку 65 т азотных, 302 т фосфарных і 1385 т калійных угнаенняў. Узарана 1896 га глебы. Закрыццё вільгаці праведзена на 1957 га.

Спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама адзначаюць, што агульная патрэбнасць мінеральных угнаенняў, уключаючы азот, фосфар і калій, пад яравую сяўбу складае 12 002 т. На 12 сакавіка ў наяўнасці маюцца 8675 т (72%).

Сельгасарганізацыямі раёна нарыхтавана 414,4 тыс. тон арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу (план у 497 тыс. тон выкананы на 83%). На палі вывезена 383,1 тыс. тон, унесена 158,4 тыс. тон.

Сельгаспрадпрыемствамі Карэліччыны правапнавана даламітавай мукой 353 га.