Кореличский районный исполнительный комитет, районный Совет депутатов, депутаты Эльвира Сороко и Александр Сонгин поздравляют с Днем женщин
Паважаныя жанчыны!
Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам вясны — 8 Сакавіка!
Мы заўсёды сустракаем доўгачаканую вясну, захапляючыся вашай душэўнай прыгажосцю, абаяннем і мудрасцю. Вашы любоў і клопат робяць блізкіх мацнейшымі, даюць ім упэўненасць у сваіх сілах. Вы з лёгкасцю вырашаеце самыя складаныя задачы, пацвярджаючы, што кожнай справе, за якую бярэцца жанчына, гарантаваны поспех.
Няхай у вас будзе як мага менш трывог і засмучэнняў, кожны ваш дзень будзе азораны шчаслівай усмешкай, а разам з водарам вясновых кветак у ваша жыццё ўвойдуць радасць і дабрабыт.
Жадаем вам душэўнага цяпла, міру ў вашых дамах, радасці ў буднях, поспехаў у справах!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь