Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем милиции

Шчырыя віншаванні з Днём міліцыі адрасуем ветэранам

 і асабістаму складу раённага аддзела ўнутраных спраў!

У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто па закліку сэрца выбраў для сябе адну з самых важных і адказных прафесій – абараняць правапарадак.

Паважаныя сябры! Ад вашай дзейнасці шмат у чым залежыць імідж нашага раёна. А вашы прафесіяналізм, веды і вопыт – гэта гарантыя спакою і бяспекі грамадзян, адна з найважнейшых асноў стабільнасці беларускага грамадства.

Упэўненыя, што супрацоўнікі аддзела, кіруючыся сумленнасцю, прынцыповасцю і традыцыямі, закладзенымі ветэранамі органаў унутраных спраў, і ў далейшым будуць так жа рашуча процідзейнічаць любым парушэнням закона.

Жадаем вам годна несці сваю нялёгкую службу на карысць краіны і роднага краю. Моцнага ўсім здароўя, бадзёрасці духу, цярпення і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў