Школьники Кореличчины присоединились к месячнику наведения порядка на земле

Вясна – гэта не толькі час абуджэння прыроды, але і пара абнаўлення і пераменаў. Працоўная акцыя падчас вясновых канікул – добрая традыцыя, якая нагадвае, што пара  прывесці ў парадак свой двор, сваю вуліцу, свой родны пасёлак.

Вялікая   ўвага надаецца навядзенню парадку на тэрыторыі мемарыялаў і брацкіх магіл,  дзе пахаваны загінулыя ў гады вайны. Работы  выконваюць прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і замацаваных прадпрыемстваў. Вучні дзясятага класа сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы  не засталася ў баку ад гэтага важнага мерапрыемства. Яны  дружна выйшлі на ўборку тэрыторыі сквера Мікалая Арцюха.  Сумеснымі намаганнямі яны акультурылі яго тэрыторыю.

— Наша школа заўсёды ўдзельнічае ў суботніках і розных працоўных акцыях — пракаменціравала класны кіраўнік Наталля Кныш, — у першую чаргу  мы гэта робім для сябе. Я думаю, працоўнае выхаванне нікому не перашкодзіць. Вучні выйшлі на ўборку, тым самым паказалі сваю свядомасць і грамадзянскую пазіцыю.  Увогуле, лічу, што правядзенне суботнікаў важна, і дзеці павінны ў іх удзельнічаць, бо гэта прывучае іх да працы і адказнасці.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара