В Кореличах состоялась отчетно-выборная конференция Кореличской РО ОО «БРСМ»

6 сакавіка ў райцэнтры адбылася VIII справаздачна-выбарная канферэнцыя Карэліцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, на якой былі падведзены вынікі работы арганізацыі за 2023 год і вызначаны задачы на бягучы.

 

 У мерапрыемстве прынялі ўдзел  лідары пярвічных арганізацый “БРСМ”  раёна і запрошаныя госці – намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан,  начальнік  аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка.

Падчас працы маладзёжнага форуму былі выбраны дэлегаты на  справаздачную канферэнцыю Гродзенскай  абласной арганізацыі ГА “БРСМ”, а таксама  ўнесены прапановы па вылучэнні кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу.

Са справаздачным дакладам аб дзейнасці раённай арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”  за 2023 год выступіла першы сакратар Аксіння Ждан.    Аналізуючы работу раённай арганізацыі, яна адзначыла, што  актывісты “БРСМ”  Карэліцкага раёна актыўна ўдзельнічаюць у творчых, патрыятычных,  спартыўных  праектах і акцыях, валанцёрскім руху.

— На працягу мінулага года праводзілася мэтанакіраваная работа па фарміраванні і ўмацаванні асноў арганізацыі. На сённяшні дзень  яе колькасны склад налічвае 819 членаў, якія аб’яднаны ў 44 пярвічныя арганізацыі. За 2023 год у рады БРСМ  уступіў 141 чалавек. Дзейнасць раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ»  была накіравана на стварэнне ўмоў для эфектыўнага ўдзелу маладых людзей Карэліччыны ў грамадска-палітычным і культурным жыцці грамадства, на развіццё пазітыўных ініцыятыў і падтрымку таленавітай моладзі. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне — адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці. На рахунку нашай моладзі — сотні добрых спраў: ад азелянення населеных пунктаў і працоўных дэсантаў да дапамогі пажылым людзям. У раёне працуе  валанцёрскі рух “Добрае сэрца”, які аб’ядноўвае юнакоў і дзяўчат у чатыры валанцёрскія атрады. У раёне шырока развіты студатрадаўскі напрамак дзейнасці: у складзе 12 атрадаў было працаўладкавана 174 чалавекі. З іх чатыры падлеткі, у адносінах якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа,   а таксама чатыры непаўналетнія, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Актыўная  работа ў радах  “БРСМ” — выдатная рэкамендацыя для далейшага прафесійнага росту,— адзначыла Аксіння Уладзіміраўна.

Прыемнай часткай канферэнцыі стала ўзнагароджанне. Падзячныя пісьмы  Карэліцкай  РА ГА “БРСМ” і падарункі атрымалі актывісты пярвічных арганізацый Вольга Папляўко,  Анастасія Еўтух і намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце КСУП “Малюшычы” Святлана Казак.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара