В Кореличском районном узле почтовой связи проведен День подписчика на районную газету «Полымя»

29 сакавіка журналіст раённай газеты «Полымя» завітала на Карэліцкі раённы вузел паштовай сувязі з нагоды правядзення Дня падпісчыка і пацікавілася ў прыхільнікаў раёнкі, чаму выпісваюць і чытаюць менавіта мясцовае выданне.

Ганна ШУГАЛА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Лукская сярэдняя школа»:

— Актуальнасць, граматнасць, карэктнасць, абгрунтаванасць — вось што характэрна для матэрыялаў маёй любімай раённай газеты «Полымя». У сям’і яе называем ласкава «Полымька» і ўсе чытаем з вялікім задавальненнем. Яна з’яўляецца крыніцай усіх надзённых і сённяшніх падзей, як у краіне, так і на нашай малой радзіме — Карэліччыне. Толькі поспехаў, творчасці, любові чытачоў ад усёй душы жадаю ўсім супрацоўнікам нашай любімай «Полымькі».

Запісала Галіна СМАЛЯНКА