20 апреля в Кореличском районе состоится республиканский субботник

На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2024 г. № 277 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2024 годзе» Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт 15 красавіка бягучага года прыняў рашэнне № 240 правесці ў Карэліцкім раёне на добраахвотнай аснове 20 красавіка 2024 г. рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах або ажыццявіць азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Устаноўлена, што грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на разліковы рахунак Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта № BY07AKBB36415180000304200000, ЦБП № 411 у гарадскім пасёлку Карэлічы ААТ «ААБ Беларусбанк» горад Мінск, БІК АКВВУ2Х, УНП 500068497, з наступным пералічэннем у Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў іх работнікаў грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, якія вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 20 красавіка 2024 г. з’яўляецца працоўным днём, ажыццяўляецца з іх пісьмовай згоды ў памерах, якія вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.