Обращение Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов по случаю Дня памяти о чернобыльской трагедии

Паважаныя жыхары раёна, удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС!

38 гадоў прайшло з моманту самай буйной тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Сярод дзясяткаў тысяч ліквідатараў гераізм праявілі і нашы землякі. Праведзена каласальная работа па мінімізацыі наступстваў трагедыі ў эканамічным сектары, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. Час паказаў: людзі, іх веліч духу і адданасць роднай зямлі, стваральная праца мацней атама.
Ад усёй душы жадаем усім жыхарам раёна мірнага неба над галавой, добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і працвітання Карэліцкай зямлі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў